28 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Бярозавы гай”, на якім дзеці зрабілі аб’ёмную аплікацыю.
Выкарыстоўваючы каляровую паперу і кардон, юныя ўдзельнікі стварылі прыгожую аплікацыю з восеньскімі бярозкамі. Яны даведаліся пра будову дрэва, адзначыўшы галоўныя адметныя асаблівасці бярозы.
Стварэнне яркай аплікацыі, адгадванне загадак пра восень і ўдзел у гульні “Во поле берёзка стояла” падарыла дзецям добры настрой і шмат станоўчых эмоцый.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.