ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Свяшчэннага прызвання стыхія
Энергія колеру

Творчая майстэрня «Калыханка, ці Люлечкі»

Творчая майстэрня «Калыханка, ці Люлечкі»
Іншыя Навіны

20 сакавіка 2008 года а 16-ай гадзіне ў зале нотных і аўдыёдакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 305е) адбылася творчая майстэрня «Калыханка, або Люлечкі», арганізаваная ў рамках праекта «Кропка адліку».


Праводзілі майстэрню Галіна Парфёнава (г.Санкт -Пецярбург) - выканаўца вакальных абертнонных імправізацый, вядучая аўтарскага трэнінгу «Я всё-таки буду петь», арганізатар праграмы «Мастер обертона»; Ірына Мазюк (г. Мінск) – навуковы супрацоўнік у галіне культуры, фалькларыст; Ірына Сцігайло (г. Мінск) - арганізатар музычнай адукацыйнай праграмы «Голос».
У праграме быў прадэманстраваны дакументальны фільм (тэлевізійны канал «Лад») аб гаючым рэсурсе голасу, прагучалі калыханкі беларускага Палесся (сабраныя і запісаныя Ірынай Мазюк), Галіна Парфёнава прадэманстравала абертонныя песні.
У майстэрні быў разгледжаны гістарычны ракурс калыханак, сумесна з гасцямі праводзіліся практыкаванні па гучанні голасу, адбыўся дыялог з гасцямі па актуальных для іх пытаннях. Пры абмеркаванні шукалі кампраміс паміж традыцыйным гучаннем, зместам калыханак і сучаснасцю, якая ўносіць свае карэктывы для выканання і напаўнення песень. Галоўным было вызначанае -унутраная напоўненасць і гармонія выканаўца калыханак, што натуральнай чынам перадаецца дзіцяці.
Да гэтага мерапрыемства прымеркавана кніжная выстаўка калыханак з фонду Нацыянальнай бібліятэкі: кнігі, ноты, запісы калыханак (пласцінкі, СD і DVD).

 


Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам