ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калектыў НББ віншуе
Творчая майстэрня «Калыханка, ці Люлечкі»

Свяшчэннага прызвання стыхія

Свяшчэннага прызвання стыхія
Іншыя навіны

З 20 сакавіка чытачы і наведвальнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі могуць пазнаёміцца з тэматычнай кніжнай выстаўкай, прысвечанай Сусветнаму дню паэзіі.


Гэты дзень быў заснаваны дэлегатамі 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1999 годзе, а першы Сусветны дзень паэзіі адзначаўся ў Парыжы 21 сакавіка 2000 года.

Што ж такое паэзія? Літаратурныя крытыкі і самі паэты прапаноўвалі шмат азначэнняў. Гаварылі, што паэзія – гэта мысленне выявамі. Уменне ўбачыць і паказаць свет з нечаканага боку, нязвыклае ў звыклым. Апавядаць адначасова пра вечнасць і пра свой час. Мастацтва выклікаць пачуцці і думкі абходным шляхам, акрамя прамых значэнняў слоў. Гавораць яшчэ, што паэзія – гэта вышэйшая форма існавання мовы... Кожнае з азначэнняў раскрывае нейкую важную грань паняцця, але не вычэрпвае яго.

Прапанаваная тэматычная кніжная выстаўка адкрывае палітру дзіўных асоб, велізарную разнастайнасць уяўленняў, уключае самыя яркія ўзоры сусветнай паэтычнай думкі, пачынаючы з мудрацоў Старажытнага свету і заканчваючы сучаснымі паэтамі-бардамі. У гэтай шматграннай праяве паэтычнага натхнення мы адчуваем нешта агульнае. Узаемапранікальнае пачуццё сусветнага адзінства ў кожным паэце ператварае гэту экспазіцыю не проста ў набор гукаў, а ў добра зладжаны аркестр.

На выстаўцы дэманструецца больш за 250 дакументаў з розных серый, сярод якіх:

  • «Всемирная библиотека поэзии»;
  • «Поэтическая библиотека»;
  • «Бессмертная библиотека»;
  • «Классическая и современная поэзия»;
  • «Мастера перевода»;
  • «Итоги века. Взгляд из России» (два тома «Строфы века»);
  • «Драгоценные строфы китайской поэзии»;
  • «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя»;
  • «Беларусь літаратурная».

Асобнае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры займае класічная ўсходняя паэзія, шырока асветленая ў экспазіцыі. Уключаны таксама творы аўтараў – лаўрэатаў Нобелеўскай айпрэміі за паэтычную творчасць, суправаджальныя шырокім даведачыным матэрыялам; зборнікі афарызмаў (выслоўі вядомых пісьменнікаў, філосафаў, навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў Усходу і Захаду з найстаражытнейшых часоў да нашых дзён).

Выстаўка разлічана на выхаванцаў старэйшых класаў школ, гімназій, ліцэяў, на студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў-славеснікаў, на людзей, прафесійна звязаных з вывучэннем, выданнем, выкладаннем літаратуры, на аматараў паэзіі.

Размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха (насупраць галерэі «Лабірынт»).

Кантактны тэлефон 293 28 86.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам