7 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Юліі Яльновай-Эпіфаніу “Увлекательные истории из жизни Али и Гоши. Терапевтические сказки”.
Тэрапеўтычныя казкі робяць сапраўдныя цуды. Яны здольныя дапамагчы справіцца з дзіцячымі праблемамі і страхамі.
Праз асацыяцыі сябе з персанажамі гісторый і іх спосабамі пераадолення складаных сітуацый, дзеці даведаліся, для чаго патрэбна ежа, хто на самой справе лепшы сябар і як важна ведаць літары і лічбы.
Юныя чытачы ўспомнілі ветлівыя словы ў віктарыне і пагулялі ў гульню “Кошык”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.