5 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Крысціны Качэня “Пчёлка”.
На прыкладзе галоўных казачных персанажаў дзеці даведаліся, як важна любіць і ўмець працаваць, шанаваць дружбу і ісці за сваёй марай.
Пераўвасобіўшыся ў працавітых пчолак, дзеці дружна напоўнілі соты мёдам у гульні “Вулей”, а затым прадэманстравалі свае здольнасці ігры на музычных інструментах.
Заняткі атрымаліся вясёлымі і займальнымі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.