ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”
“Цікава пачытаць”: кніга Крысціны Качэня “Пчёлка”

Я застаюся тут!

Я застаюся тут!
Іншыя навіны

8 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі К. Цыбульскага “Я застаюся тут”. Выданне ўбачыла свет у 2021 годзе у выдавецтве “Беларусь” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Канстанцін Цыбульскі – вядомы паэт-песеннік, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і песень: “Ноч маладзіка” (1994), “Вецер эпохі” (1995), “Малітва і песня” (2006), “Силуэт в окне” (2006), “Мгновение над бездной” (2008), калектыўных зборнікаў: “Вёсны” (1977), “Поиск” (1995), “Я тут бачу свой край” (2005), “Песню бярыце з сабою” (2005).

Яго творы пакладзены на музыку кампазітарамі В. Івановым, Э. Зарыцкім, Л. Захлеўным, іх выконваюць і ўключаюць у свой рэпертуар вядомыя беларускія артысты В. Дайнека, М. Скорыкаў, Я. Навуменка, А. Ярмоленка, ансамблі “Сябры”, “Явар” і іншыя.

Правядзенне прэзентацый кніг сумесна з выдавецтвам “Беларусь” стала добрай традыцыяй. Адкрыла мерапрыемства прывітальным словам генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Пра работу над выданнем распавяла вядучы спецыяліст выдавецтва “Беларусь” Анжэла Садоўская. Знаёмячы з кнігай, Канстанцін Цыбульскі расказаў аб працы над выдавецкім праектам і перадаў экзэмпляр зборніка “Я застаюся тут” у фонд бібліятэкі.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, якая ўручыла паэту грамату за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру, актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны і ў сувязі з яго 65-годдзем.

Цёплую атмасферу вечара стварыў канцэрт, дзе творчыя нумары прадставілі народны артыст Беларусі У. Яцкевіч, артыст Белдзяржфілармоніі А. Балотнік, салісты беларускай эстрады А. Саванец, Д. Хмяльніцкая, В. Альшанская, артыст В. Каняхін, народны ансамбль “Пліса” і арт-група “Золотая мельница”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам