ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
“Цікава пачытаць”: кніга Крысціны Качэня “Пчёлка”
Маладнякоўцы на групавым фотапартрэце

“Многа кубізму, футурызму, ... але вельмі мала жыцця”: 1-я дзяржаўная мастацкая выстава ў Мінску

“Многа кубізму, футурызму, ... але вельмі мала жыцця”: 1-я дзяржаўная мастацкая выстава ў Мінску
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць сваіх чытачоў з падзеямі культурнага жыцця краіны на этапе яе станаўлення (па матэрыялах беларускіх газет 1919–1922 гг.).

На старонках газет стогадовай даўніны публікаваліся вялікія артыкулы і маленькія нататкі пра мастацкае жыццё ў маладой рэспубліцы, анонсы і агляды выстаў, палемічныя матэрыялы пра “новае” і “старое” мастацтва. Мастацкае жыццё працягвалася, закладваліся асновы і для новых пачынанняў.

У пачатку красавіка 1921 г. газета “Звязда” паведаміла пра падрыхтоўку ў Мінску выставы мастацкіх твораў пад эгідай дзяржавы. Таксама планавалася выдзеліць сродкі на належнае афармленне прынятых работ. Выставу планавалі адкрыць у хуткім часе.

Во второй половине апреля, в Минске будет открыта “1-я Художественная выставка п[од]отдела Изо”, на которой будут выставлены художественные произведения местных художников. На выставке предполагается чтение специальных лекций по вопросам искусства.
Все художники, желающие выставить свои произведения, как-то: картины, этюды, портреты, рисунки, акварели, иллюстрации, скульптуру, художественные вышивки, разные изделия и пр., приглашаются сдавать их, под квитанцию, дежурному приемщику, который будет принимать их ежедневно, в помещении библиотеки клуба “Красный милиционер”, площ[адь]. Свободы от 5 до 8 ч[асов]. веч[ера]., а в праздник с 12 до 4 ч[асов]. дня, начиная с 4-го и по 17-е апреля включительно.
Отдел искусств, идя навстречу желанию художников – выставить свои произведения в надлежащем виде, т.е. в рамах, в паспорту, остекленении и т.д. – ассигнует необходимую для этого сумму. На выставке будут представлены образцы старой живописи "Музеем Отдела охраны памятников искусства и старины".
Одновременно с открытием выставки, П[од]отдел Изо открывает “1-ю художественную студию”, работы по оборудованию которой до сих пор тормозились различными техническими причинами. (Белрост)

Художественная выставка.
Звезда, 1921, 5 кастрычніка, с. 4.

Але адкрыццё адбылося толькі праз некалькі месяцаў, у верасні.

В Минске открылась выставка из произведений местных художников. Открытие выставки вполне своевременно. Уже давно ощущается острая необходимость собрать и систематизировать результаты деятельности наших художников и скульпторов. С этой точки зрения выставку можно только приветствовать.

1_chud_vystavka.jpg
Я. Кругер. Партрэт дачкі Сафіі, пач. 1910-х гг.

2_chud_vystavka.jpg
Д. Полазаў. Партрэт Янкі Купалы, 1923 г.

К сожалению, внутреннее содержание выставки убого. На общем сером фоне выделяются картины отдельных даровитых авторов, как Кругера, Полозова, Елисеева.
На выставке много кубизма, футуризма, много надуманности и надломленности, но очень мало жизни, очень мало действительно революционного красочного, современного.
Кроме того выставка бедна и численно. Не может быть, чтобы несколько десятков полотен и 2–3 скульптуры отражали всю художественную жизнь Белоруссии.

Художественная выставка в Минске.
Звезда, 1921, 20 верасня, с. 4.

Для выставы быў выдадзены “Каталог 1-ой художественной выставки подотдела «ИЗО» художественного отдела Главполитпросвета ССРБ” – у выглядзе кніжачкі невялікага фармату з кароткай інфармацыяй аб выставе: імёнамі мастакоў і назвамі іх работ. (У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца асобнік гэтага каталога).

3_chud_vystavka.jpg
Каталог 1-й мастацкай выставы. Фонд НББ

Ілюстрацый у каталогу няма па зразумелых прычынах. Усяго ў ім пералічаны імёны 33 мастакоў і назвы 365 твораў. А ў вышэйпрыведзеным артыкуле гаворыцца, што на выставе паказана ўсяго некалькі дзясяткаў.

Вядомы мастак М. Філіповіч (1896–1947) напісаў да гэтай выставы карціну “Беларуска”. А праз год пасля выставы адкрыў сваю студыю.

4_chud_vystavka.jpg
М. Філіповіч. Беларуска, 1921 г.

Як мы даведаліся, малады талентны беларускі мастак Міхась Філіповіч – адчыняе мастацка[-]малярскую студыю. Заняткі маюць пачацца 27 лістапада і будуць адбывацца ў будынку Беларускага Пэдтэхнікуму (Захараўская вул., б. Рэальн[ая]. школа). Запіс прымаецца ў канцэлярыі Пэдтэхнікуму ад 1 да 3 гада, штодзённа.

Тэатр і мастацтва. Мастацка-малярская студыя.
Савецкая Беларусь, 1922, 23 лістапада, с. 3.

Мастацкае жыццё бурліла. У гэтыя гады праводзіліся і іншыя выставы, як у Мінску, так і ў другіх беларускіх гарадах.

У тым жа 1921-м у Мінску адбылася “мастацкая выстава работ чырвонаармейцаў”, прымеркаваная да святкавання 1 Мая.

Яшчэ ў 1919 г. у Віцебску і Бабруйску былі арганізаваны мастацкія выставы, таксама пры падтрымцы дзяржавы.

5_chud_vystavka.jpg
Фрагмент газеты “Звезда”, 1921, 27 красавіка, с. 4.

У сакавіку 1919 г. Віцебскі пададдзел выяўленчых мастацтваў звярнуўся да мастакоў з прапановай накіраваць заяўкі на ўдзел у 1-й дзяржаўнай мастацкай выставе. Адбор работ не прадугледжваўся – выстава планавалася “без журы”. Выдаткі “па перавозцы карцін з іншых гарадоў” браў на сябе пададдзел (Витебский подъотдел Изобразительных Искусств. Звезда, 1919, 29 сакавіка, с. 4).

Верагодна, выстава адбылася восенню, прынамсі, у лістападзе ў рамках яе мерапрыемстваў была анансавана лекцыя знакамітага майстра авангарду Казіміра Малевіча.

В понедельник, 17 ноября, в 6 час[ов]. вечера на Государственной выставке (Клуб Борохова, Гоголевская, 10) известным художником-футуристом Малевичем будет прочтена лекция на тему "Новейшие течения в живописи (импрессионизм, кубизм и футуризм)".
По окончании лекции худ[ожник]. Малевич даст объяснения о картинах[,] находящихся на выставке.
Билеты можно получить в Клубе Борохова от 5–9 час[ов]. вечера ежедневно. Цена 10 руб.

Лекция художника Малевича.
Известия Витебского губернского Совета
крестьянских, рабочих, красноармейских
и батрацких депутатов, 1919, 15 лістапада, с. 4.

У адным з майскіх нумароў газеты “Коммунист” за 1919 г. паведамлялася пра працяг падрыхтоўкі дзяржаўнай мастацкай выставы ў Бабруйску і пераносе яе адкрыцця на 15 чэрвеня (Бобруйск. К открытию выставки. Коммунист, 1919, 22 мая, с. 2).

У пачатку чэрвеня ў газеце “Звязда” таксама быў апублікаваны анонс гэтай выставы.

15 июня открывается в Бобруйске выставка произведений ремесленников, художников, а также и выставка детского творчества. В связи с приездом Минского отдела изобразительных искусств выставка обогащается новыми экспонатами, произведениями сотрудников отдела изобразительных искусств. Изготовляются агитационные плакаты для города и железнодорожных станций. Изготовлены эскизы агитационных плакатов, предназначенных для фронта.

Бобруйские письма. Отдел изобразительных искусств.
Звезда, 1919, 5 чэрвеня, с. 3.

Выстава атрымала вялікі рэзананс – у газеце “Коммунист” па выніках мерапрыемства паведамлялася аб высокай наведвальнасці і вялікай цікавасці з боку шырокіх мас працоўных (Бобруйск. Итоги государственной художественной выставки. Коммунист, 1919, 25 ліпеня, с. 3).

Рэвалюцыя ўскалыхнула вялікую цікавасць простых людзей да ведаў, розных з’яў культурнага жыцця. Мастакі шукалі новыя шляхі самавыяўлення ў мастацтве. Вернісажы былі тым месцам, дзе сустракаліся майстры жывапісу, графікі, скульптуры са сваімі гледачамі, дзе правяралася самая сутнасць новага мастацтва і гатоўнасць гледача да яго ўспрымання. У многіх удзельнікаў гэтых выстаў наперадзе было доўгае жыццё, у кагосьці больш цяжкае, у кагосьці больш шчаслівае. Шмат у каго было прызнанне свайго народа, а ў некаторых і агульнасусветнае.


Спіс крыніц

  1. Витебский подъотдел Изобразительных Искусств // Звезда. – 1919. – 29 марта. – С. 4.
  2. Бобруйск. К открытию выставки // Коммунист. – 1919. – 22 мая. – С. 2.
  3. Бобруйские письма. Отдел изобразительных искусств // Звезда. – 1919. – 5 июня. – С. 3.
  4. Бобруйск. Итоги государственной художественной выставки // Коммунист. – 1919. – 25 июля. – С. 3.
  5. Лекция художника Малевича // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 15 нояб. – С. 4.
  6. Художественная выставка // Звезда. – 1921. – 5 апр. – С. 4. – О подготовке 1-й художественной выставки подотдела “Изо”.
  7. Художественная выставка // Звезда. – 1921. – 27 апр. – С. 4. – О художественной выставке работ красноармейцев, приуроченной к 1 Мая.
  8. Художественная выставка в Минске // Звезда. – 1921. – 20 сент. – С. 4. – О проведении 1-й художественной выставки подотдела “Изо”.
  9. Тэатр і мастацтва. Мастацка-малярская студыя // Савецкая Беларусь. – 1922. – 23 лістап. – С. 4.

Дадатковыя крыніцы

  1. Каталог 1-ой художественной выставки подотдела “ИЗО” художественного отдела Главполитпросвета ССРБ, сентябрь 1921 года. – Минск : [б. и., 1921?]. – 23 с.
  2. Малевич, К. С. Бог не скинут : искусство, церковь, фабрика / К. Малевич. – [22] л. – Ксерокопия. Выходные данные оригинала: Витебск : издание УНОВИС, 1922. – Объем оригинала: 40 с.
  3. Масленікаў, П. В. Беларускі савецкі тэматычны жывапіс / П. В. Масленікаў ; [рэд. М. С. Кацар]. – Мінск : Выд-ва Акадэміі навук БССР, 1962. – 154, [3] с., [28] л.
  4. Дробов, Л. Н. Живопись Советской Белоруссии (1917–1975 гг.) / Л. Н. Дробов ; под ред. А. С. Лиса. – Минск : Вышэйш. шк., 1979. – 302 с., [22] л.
  5. Янка Купала ў творчасці мастакоў [Выяўленчы матэрыял] = Янка Купала в творчестве художников : [жывапіс, графіка, скульптура : альбом / аўтар тэксту і складальнік Ю. А. Карачун]. – Мінск : Беларусь, 1982. – [52] л.
  6. Мисюк, А. Е. Белорусская советская портретная живопись, 1917–1967 гг. / А. Е. Мисюк ; ред. П. А. Карнач ; Акад. наук Бел. ССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. – Минск. : Наука и техника, 1986. – 102, [2] с.
  7. Борозна, М. Г. Белорусская живопись 1920–1970-х годов / Михаил Борозна ; Белорус. гос. акад. искусств. – Минск : Белорус. гос. акад. искусств, 2006. – 191 с.
  8. Горева, Г. В. Эволюция цветовой выразительности в станковой живописи Беларуси XX века / Г. В. Горева. – Минск : Гос. ин-т управления и социал. технологий БГУ, 2015. – 166, [1] с., [20] л.
  9. Філіповіч, М. М. На Купалле, 1921–1922 гг. [Выяўленчы матэрыял] = Kupalle holiday, 1921–1922 гг.: [паштоўка / мастак] Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч ; Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь ; РУП “Белпошта” ; афармленне ТАА “Мой лёс”. – [Мінск] : Белпошта, 2015 (Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна). – 1 л. : каляр. афсет.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гадах на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

23 Ліп 2021

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Садовае чараўніцтва: як Сесіль Мэры Баркер і кветкавыя феі змянілі кніжную ілюстрацыю

23 Ліп 2021

Вы калі-небудзь звярталі ўвагу, якія добрыя ілюстрацыі ў дзіцячых кнігах? Яны лёгкія, пяшчотныя, прыемныя воку і сэрцу – адно задавальненне... Праўда, мы зусім не ўспрымаем іх усур'ёз. У рэшце рэшт, гэта ж для дзяцей, а значыць, там шмат спрашчэнняў, умоўнасцей і зусім ніякай сур'ёзнасці, так? А вось і не. Кніжная ілюстрацыя можа быць сур'ёзнай, дакладнай і нават цалкам навуковай – не губляючы пры гэтым свайго чараўніцтва. Сёння мы пагаворым пра Сесіль Мэры Баркер, сапраўдную каралеву кветкавых фей, і пра батанічную ілюстрацыю.

Аўтарскі погляд

23 Ліп 2021

Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз – пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас – па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку…

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам