8 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Таццяны Дамаронак “Все краски Белого Света”.
Са старонак кнігі казак дзеці даведаліся шмат цікавага пра прыроду роднага краю, а маляўнічыя ілюстрацыі дапамаглі маленькім чытачам лепш засвоіць прачытанае і зрабіць чытанне больш займальным.
Хлопчыкі і дзяўчаткі пагулялі ў гульню “Мастак” і намалявалі любімага героя казкі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.