7 ліпеня ў 18.30 адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Тайны сэнс адносін. Як не памыліцца ў выбары партнёра”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка Адліку”.
У ходзе мерапрыемства будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
- “Хто Я?”, або Роля самаацэнкі ў жыцці.
- “Якія партнёры мяне прывабліваюць?”, або Сцэнарыі выбару.
- “Што я чакаю ад партнёра?”, або Ілюзіі і рэальнасць.
У гасцях – псіхолаг, урач-псіхатэрапеўт, кансультант Цэнтра эфектыўных камунікацый, аўтар кніг Святлана Дружыніна.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма пройдзе ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх). Уваход з правага боку (з рэстарана “Мегаполіс”).
Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.