ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Тайны сэнс адносін. Як не памыліцца ў выбары партнёра
Візіт Еўрапейскай камісіі

Старадрукі гродзенскіх тыпаграфій XVIII стагоддзя

Старадрукі гродзенскіх тыпаграфій XVIII стагоддзя
Іншыя навіны

У музеі рэдкай кнігі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна з 23 чэрвеня да 23 ліпеня ладзіцца выстаўка “Старадрукі гродзенскіх тыпаграфій XVIII стагоддзя”.


Выстаўка арганізавана ў рамках сумеснага праекта “Гісторыя беларускай кніжнасці” Гомельскай абласной бібліятэкі і Веткаўскага музея народнай творчасці.

Гродзенская казённая каралеўская тыпаграфія ўзнікла ў 1775 г. і праіснавала да 1802 г. Фактычным яе гаспадаром да 1785 г. быў вядомы магнат-рэфарматар Антоній Тызенгаўз, а пасля яго смерці – Ян Ясінскі.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі з гродзенскай тыпаграфіі, якія друкаваліся па заказах старавераў. Гэта важныя для іх старадрукі ідэалагічнага зместу: “Катэхізіс”(1783), “Кніга аб веры” (1785), а таксама “Кветнік” (1787) і “Кніга Кірылы Іерусалімскага” (1786).

Крыніца: Гомельскі інфармацыйна-бібліятэчны партал

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам