ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі
Тайны сэнс адносін. Як не памыліцца ў выбары партнёра

Лета – час вандровак

Лета – час вандровак
Іншыя навіны

З 5 ліпеня па 30 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) ладзіцца тэматычная выстаўка “Лета – час вандровак”.


З надыходам сезона адпачынкаў перад многімі паўстае пытанне: дзе і як адпачыць? Нехта прыцэньваецца да заморскіх курортаў, нехта складае экскурсійны маршрут па Еўропе, а нехта плануе правесці некалькі тыдняў сярод родных дуброў. Менавіта таму адкрыццё такой выстаўкі асабліва актуальна.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 40 публікацый, якія раскажуць пра розныя варыянты летняга адпачынку. Калі вы вырашылі правесці свой адпачынак у Беларусі, вам дапаможа падборка матэрыялаў з газет і часопісаў “Отдых” (2010, № 13), “Беларусь” (2010, № 3–4), “Вокруг света в Беларусь” (2009, № 8, 10) і інш.

Любіце падарожнічаць? Звяртайцеся да матэрыялаў часопісаў “Вояж” (2009, № 2–3, 7–8), “Туризм: практика, проблемы, перспективы” (2009, № 4–5, 7–8), “Домовой” (2009, № 3, 5–6), газет “Туризм и отдых” (2010, № 20–21), “Путешественник” (2010, № 2) і інш.

Аддаяце перавагу камфорту? Інфармацыю пра адпачынак ва ўтульным атэлі вы знойдзеце, калі прачытаеце артыкулы ў часопісах “Турбизнес” (2009, № 4–5, 9), “Pingouin” (2010, № 5), “S.A.H.A.R.” (2009, № 3) і інш.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам