ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці
Усё ад жанчыны на свеце!

Сярэбранага веку галасы...

Сярэбранага веку галасы...
Іншыя навіны

10 сакавіка ў 18.30 у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку" адбудзецца творчая гасціная “Сярэбранага веку галасы...".


Сярэбраны век – перыяд рускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя. Лірыка гэтага часу шматстайная і музычная. Сярэбраны век – гэта цэлае сузор’е паэтаў і музыкантаў, творчасць якіх узбагачае людзей па сённяшні дзень.

Вершы Cярэбранага веку – гэта музыка слоў. Калі мы рушым услед за словамі паэтаў, то зможам убачыць высакародны бляск “срэбра” гэтага дзіўнага часу, калі Расія гаварыла вершамі, думала вершамі, жыла вершамі.

У праграме творчай гасцінай – паэзія і музычныя варыяцыі на вершы Ганны Ахматавай, Мікалая Гумілёва, Ігара Севяраніна, Барыса Пастарнака, Максіміліяна Валошына, Аляксандра Вярцінскага, Арсенія Таркоўскага, Марыны Цвятаевай, Восіпа Мандэльштама, Уладзіміра Набокава, Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна ў выкананні творчай інтэлігенцыі.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход правы бакавы (з боку рэстарана).

Мерапрыемства платнае – 5 000 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам