ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сярэбранага веку галасы...
Кветкавы рай IV

Усё ад жанчыны на свеце!

Усё ад жанчыны на свеце!
Іншыя навіны

4 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла святочная праграма "Усё ад жанчыны на свеце!", прысвечаная Дню жанчын.


У цёплай святочнай абстаноўцы мерапрыемства прагучалі пяшчотныя, ласкавыя словы і кампліменты ў адрас жанчын. Чароўных і мілых супрацоўніц павіншавала мужчынская палова калектыву.

Супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі напярэдадні цудоўнага свята вясны, кахання і прыгажосці атрымалі віншаванні ад узорнага тэатра танца "Ирис-шоу", квартэта саксафаністаў – студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дыпламантаў рэспубліканскіх конкурсаў Ігара Мураўкіна і Яніны Чарнышэвіч, а таксама ад супрацоўнікаў бібліятэкі Яніны Варанко і Аляксандра Макарэвіча, Багдана Карпава, Аляксандра Сарокіна. Жартоўная замалёўка ў выкананні Віктара Літошыка, Аляксея Тарасава і Віталя Еўдакімава павесяліла ўсіх ад душы. Сапраўднае задавальненне гледачам даставіла выступленне лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Алега Сямёнава.

Святочны настрой выступаючым дапамагаў ствараць абаяльны вядучы Фёдар Ястраб.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам