13 верасня напярэдадні Дня бібліятэк у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся святочны сход з нагоды яе 85-годдзя.
На ўрачыстыя мерапрыемствы былі запрошаны прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, сярод якіх Міністэрства культуры РБ, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі РБ, Міністэрства абароны РБ, Дзяржаўны камітэт пагранічных войск РБ, Міністэрства ўнутраных спраў РБ, арганізацыя прафсаюзаў РБ, адміністрацыя Першамайскага раёна, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
У адрас работнікаў бібліятэкі і ўсяго бібліятэчнага грамадства прагучалі цёплыя словы і віншаванні. Ва ўрачыстай абстаноўцы больш як 40 супрацоўнікам былі ўручаны ўрачыстыя граматы, узнагароды і каштоўныя падарункі. Вышэйшую узнагароду Міністэрства інфармацыі нагрудны знак "Выдатнік друку Беларусі" атрымаў дырэктар НББ Р.С. Матульскі.
У святочным канцэрце прынялі ўдзел вядомыя беларускія выканаўцы і творчыя калектывы.