ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Святочны сход з нагоды 85-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сведкі часу

Спявак мора

Спявак мора
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ладзіць кніжную выстаўку “Спявак мора”, прысвечаную 150-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка Джозефа Конрада.


Выдатны пісьменнік, класік “марской” літаратуры Джозеф Конрад (Юзеф Тэадор Конрад Кажанеўскі; 1857–1924) апублікаваў свой першы твор ужо сталым, трыццацівасьмігадовым чалавекам, які прайшоў вялікую і нялёгкую школу жыцця.

Стыхійная цяга да ўсяго прагрэсіўнага была ў крыві ў Конрада, сына ўдзельніка польскага паўстання 1863 г., выхадца г. Бярдзічава. Дзіцячыя гады пісьменніка прайшлі ў Волагдзе і на Украіне. Рана страціўшы бацькоў, Джозеф застаецца на апецы свайго дзядзькі, які ўладкоўвае хлопчыка ў кракаўскую гімназію, а затым адпраўляе вучыцца ў Львоў.

У 1874 г. сямнаццацігадовы Конрад, вырашыўшы ажыццявіць сваю патаемную мару – стаць мараком, кідае вучэнне і з’язджае ў Францыю, у Марсэль. Так ён назаўжды адрываецца ад Польшчы, ненадоўга наведаўшы яе ў далейшым толькі двойчы. Менш як за 4 гады асвоіўшы марскую справу, Джозаф наймаецца матросам на карабель і адпраўляецца ў Англію. Так пачалося знаёмства з англійскай мовай, цудоўным майстрам якой ён пасля стаў. Праз восем гадоў, здаўшы экзамен, Конрад атрымлівае званне капітана і прымае англійскае падданства. Дзе ён толькі не пабываў за 15 гадоў службы на моры! Барознячы моры і акіяны, гэты стрыманы, нешматслоўны капітан, ні з кім не дзелячыся сваімі планамі, пачынае пісаць. У 1894 г. з-за жорсткай трапічнай ліхаманкі Конраду прыйшлося пакінуць службу. Пасяліўшыся ў Англіі, ён выпускае кнігу за кнігай. Мора стала яго пажыццёвай любоўю, узгадавала яго літаратурную творчасць.

Джозеф Конрад у англійскай літаратуры выступіў як рамантык, які супрацьпаставіў буржуазнай рэчаіснасці свет сваіх, падуладных яго творчай фантазіі, герояў. У англічан багатая “марская” літаратура, але ў гэтага “старога марскога воўка” мора было сваё, асаблівае, сімвалічнае. Большасць сюжэтаў твораў пісьменніка разгортваецца ў далёкіх партах і плаваннях. Светлая рамантычная мара пра подзвіг, пачуццё абавязку пранізваюць існаванне конрадаўскіх герояў, вызначаюць іх учынкі. У творах чытач сутыкаецца з надзвычай своеасаблівым сплавам традыцыйнай марской рамантыкі і найсур’ёзнейшых маральна-этычных і сацыяльных пошукаў выдатнага псіхолага. Творы Конрада нязменна пазначаны духам гарачых парываў да волі, якая парушае ланцугі рабства, у якіх бы формах яны ні былі накладзены на чалавека.

У кніжнай экспазіцыі, прымеркаванай да юбілею Джозефа Конрада, прадстаўлена каля 150 дакументаў: кнігі і перыёдыка пра жыццё і творчасць письменника, прыжыццёвыя, даваенныя і пасляваенныя выданні твораў на англійскай, нямецкай, польскай мовах, пісьмы, афарызмы, цытаты.

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора.

Акрамя кніжнай выстаўкі, дэманструецца фотаэкспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці Джозефа Конрада.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам