ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы пачалася музычная вясна
Сусвет дабрыні

Студэнты факультэта журналістыкі на экскурсіі ў бібліятэцы

Студэнты факультэта журналістыкі на экскурсіі ў бібліятэцы
Іншыя навіны

21 сакавіка студэнты з Кітая і В`етнама, якія навучаюцца ў магістратуры факультэта журналістыкі БДУ, пазнаёміліся з жыццём вядомых беларусаў падчас вандроўкі па бібліятэцы.

Для іх была праведзена экскурсія, прысвечаная жыццю і выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны. Яны выбралі такую экскурсію невыпадкова: знаёмства з жыццём беларускага першадрукара прадугледжана праграмай навучання ва ўніверсітэце.

З вялікай цікавасцю студэнты прачыталі ўрывак з Бібліі Францыска Скарыны на кітайскай і в`етнамскай мовах, а у музеі кнігі яны ўбачылі арыгіналы выданняў беларускага першадрукара. Акрамя таго, з дапамогай інтэрактыўнай панэлі экскурсанты пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Францыска Скарыны, яго кнігавыдавецкай дзейнасцю. У канцы экскурсіі госці змаглі падняцца на аглядную пляцоўку і палюбавацца відамі сталіцы з вышыні птушынага палёту.

Запрашаем і вас на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Маўра.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам