21 сакавіка адбылася першая інтэрактыўная лекцыя пра музыку.
Этнамузыколаг Таццяна Леанідаўна Канстанцінава прадставіла ўнікальныя музычна-этнаграфічныя матэрыялы на тэму “Каляндарныя абрады і песні беларусаў: ранневеснавы перыяд”.
Было цікава, музычна і пазнавальна.
Запрашаем на наступныя мерапрыемствы!
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.