ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем на зімовыя “Музейныя чытанні”
Навагодні серпанцін

Стажыроўка ў музеях кнігі Германіі

Стажыроўка ў музеях кнігі Германіі
Іншыя навіны

4–10 снежня супрацоўнікі бібліятэкі прайшлі стажыроўку ў музеях кнігі Германіі. Прафесійная паездка стала магчымай дзякуючы праекту MOST.


MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў) – праект Еўрапейскага саюза, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення. MOST дае магчымасць наведаць Еўропу з мэтай ўстанаўлення і паглыблення прафесійных сувязяў. Адным з ключавых сектараў праекта з’яўляецца культура.

Мэтай стажыроўкі стала вывучэнне перадавога вопыту музеяў кнігі Германіі. Музеі кнігі – установы, якія збіраюць, захоўваюць, вывучаюць і экспануюць кнігі і іншыя прадметы ў кантэксце гісторыі кніжнай культуры. Яны бяруць пачатак у другой палове XIX стагоддзя, калі бурнае развіццё навукі і рост прэстыжу кнігі паслужылі падставамі да іх стварэння.

Музеі кнігі Германіі найстарэйшыя ў Еўропе. У 1884 годзе быў заснаваны Нямецкі музей кнігі і пісьменства, які з’яўляецца сёння падраздзяленнем Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі ў Лейпцыгу. У 1900 годзе ў Майнцы быў створаны Музей Гутэнберга да 500-годдзя з дня нараджэння друкара.

XX стагоддзе адзначана незвычайна хуткім развіццём музеяў, прысвечаным кнізе. Але і ў пачатку ХХІ стагоддзя неабходнасць стварэння і развіцця такіх музеяў не страціла сваёй актуальнасці, а наадварот набыла вялікую вастрыню і разглядаюцца ў новых аспектах.

Стажыроўка з’яўлялася значнай для ажыццяўлення інтэграцыі айчынных музеяў кнігі ў сусветную сістэму музеяў, фарміравання адпаведнага музейнага светапогляду, вызначэння эфектыўных метадаў работы, якія ўлічваюць сусветны вопыт і накіраваны на дасягненне высокіх навукова-практычных рэзультатаў. Вывучэнне вопыту замежных калег будзе спрыяць развіццю музейнай і выставачнай работы, а таксама пашырэнню навуковай і міжнароднай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У стажыроўцы прынялі ўдзел Ірына Якаўлеўна Васільковіч, загадчыца сектара арганізацыі кніжных выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, Кацярына Аляксандраўна Лапатко, Кацярына Вітальеўна Паланейчык і Таццяна Андрэеўна Сапега, вядучыя метадысты і загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

За час паездкі ў Германію супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі пяць музеяў кнігі: два з іх у Лейпцыгу, астатнія – у Дрэздэне, Майнцы і Офенбаху.

1. Нямецкі музей кнігі і пісьменства Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (Лейпцыг)

2. Музей друкарскага мастацтва (Лейпцыг)

3. Музей кнігі Саксонскай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі (Дрэздэн)

4. Музей Гутэнберга (Майнц)

5. Музей Клінгшпора (Офенбах на Майне)

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам