ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Стажыроўка ў музеях кнігі Германіі
Абуджайце ў сабе цудоўнае

Навагодні серпанцін

Навагодні серпанцін
Іншыя навіны

З 12 снежня па 12 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха праходзіць святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.


Новы год і Каляды – святы асаблівыя, прасякнутыя чараўніцтвам і верай у казку, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі, утульнымі сямейнымі і сяброўскімі вечарамі. Напярэдадні Новага года падводзяць вынікі мінулага, развітваюцца з адыходзячым годам і ўсімі яго радасцямі і непрыемнасцямі. У розных краінах навагодняя і калядная ночы лічацца чарадзейнымі і магічнымі.

Яркая і маляўнічая кніжная экспазіцыя расказвае пра гісторыю свят, навагоднія і калядныя традыцыі, народныя прыметы і павер’і.

Цэнтральнае месца займаюць сучасныя выданні, якія распавядаюць пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Канадзе і іншых краінах.

Прадстаўлена мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей.

Пабываўшы на выстаўцы, можна даведацца, як упрыгожыць сваю кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, самастойна змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўны, поўнае весялосці, неспадзяванак і конкурсаў свята.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам