ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разам весела чытаць
Да 100-годдзя з дня нараджэння Іраіды Карзенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Смартмоб і экскурсія да Дня сям’і

Смартмоб і экскурсія да Дня сям’і
Іншыя навіны

15 мая ў многіх краінах адзначаюць Міжнародны дзень сям’і. Нацыянальная бібліятэка Беларусі не засталася ў баку.

Дзецям, мамам, татам, бабулям і дзядулям прапанавалі паўдзельнічаць у смартмобе: сфатаграфавацца або зняць відэа падчас чытання ў сямейным коле і апублікаваць пост у Instagram з хэштэгам # мамапапаячитающаясемья. Усе, хто прыняў удзел у акцыі, былі запрошаны на экскурсію “Ажыўшыя кнігі” ў бібліятэку.

Экскурсія “Ажыўшыя кнігі” цудоўна падыходзіць для таго, каб адзначыць сямейнае свята. Падчас яе госці змаглі пазнаёміцца з будынкам галоўнай бібліятэкі краіны, заказаць праз электронны каталог любімыя кнігі і пагартаць іх, паглядзець на інтэрактыўнай панэлі мультфільмы, прысвечаныя гісторыі гербаў беларускіх гарадоў, скласці тэматычныя пазлы, памаляваць, убачыць рукапісныя і старадрукаваныя кнігі і параўнаць іх з самымі сучаснымі кнігамі 4D. Кнігі з дапоўненай рэальнасцю дзеці і дарослыя “ажывілі” з дапамогай электронных планшэтаў.

На закрытай агляднай пляцоўцы кожная сям’я змагла сфатаграфавацца ў святочнай фотазоне. Час прайшоў непрыметна.

Запрашаем і вас на сямейныя экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам