15 мая ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Разам весела чытаць”, якая сабрала юных чытачоў для займальнага чытання апавяданняў пра сям’ю Іны Гамазковай і Марыны Дружынінай.
Дзеці падзяліліся маленькімі сямейнымі таямніцамі і традыцыямі, пагулялі ў гульню “Ласкавае дзіця”, разгадалі загадкі і намалявалі партрэт сваёй сям’і, які змясцілі ў рамку-домік.
Літаратурная гадзіна праляцела непрыкметна і атрымалася цёплай, душэўнай і запамінальнай.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.