ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ для беларускіх вучоных
Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў

Шах і мат! У бібліятэцы пачаліся спаборніцтвы па самым інтэлектуальным відзе спорту

Шах і мат! У бібліятэцы пачаліся спаборніцтвы па самым інтэлектуальным відзе спорту
Іншыя навіны

29 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па шахматах (вышэйшая ліга).

Арганізатары – Беларуская федэрацыя шахмат і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Эдуард Бабкін, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат (БФШ), віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) Анастасія Сарокіна, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, 11-разовы чэмпіён краіны, міжнародны гросмайстар Вячаслаў Дыдышка, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, спартсмены, журналісты, грамадскасць.

Падчас адкрыцця жараб’ёўку па традыцыі правялі галоўныя суддзі чэмпіянату Наталля Папова і Вячаслаў Эльберг.

Пасля афіцыйнага адкрыцця ўсе прысутныя маглі праверыць свае веды па тэматыцы спаборніцтваў на інтэлектуальнай віктарыне. Самыя эрудзіраваныя ўдзельнікі атрымалі заслужаныя прызы.

Дзякуючы цудоўнаму выступленню таленавітай піяністкі Віялеты Іскандаран вечар прайшоў у цёплай і нязмушанай атмасферы.

Чэмпіянат будзе доўжыцца 10 дзён. Фінал запланаваны на 7 чэрвеня.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам