ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мастак-казачнік
Золак, убачаны здалёк...

Семінары па выкарыстанні платформы Web of Science

Семінары па выкарыстанні платформы Web of Science
Іншыя Навіны

23–24 жніўня адбудзецца серыя семінараў па выкарыстанні платформы Web of Science для інфармацыйнага забеспячэння навукі, адукацыі, інавацыйнай і кіраўніцкай дзейнасці.


Платформу Web of Science прадстаўляе кампанія Thomson Reuters – адзін з вядучых у свеце вытворцаў інфармацыйных рэсурсаў.

Падчас семінараў прадстаўнікі кампаніі правядуць прэзентацыі інфармацыйных прадуктаў платформы Web of Science, магчымасцей выкарыстання навукаметрычных паказчыкаў у планаванні і развіцці дзейнасці вучоных, спецыялістаў і арганізацый.

Арганізатары семінараў:

  • Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні;
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
  • Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь;
  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка;
  • Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка;
  • Кампанія Thomson Reuters.

Графік правядзення семінараў:

23 жніўня 10.00 – Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь (праграма);
23 жніўня 14.00 – Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (праграма);
24 жніўня 10.00 – Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (праграма);
24 жніўня 14.00 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі (праграма).

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам