ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ў ЗША
Семінары па выкарыстанні платформы Web of Science

Мастак-казачнік

Мастак-казачнік
Іншыя навіны

З 12 жніўня па 6 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастак-казачнік”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння рускага мастака, графіка, ілюстратара, майстра тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу І.Я. Білібіна.


Свет казкі здаўна напаўняў рускае мастацтва і з’яўляўся невычэрпнай крыніцай натхнення для мастакоў. Створаная шматвяковай мудрасцю народа, казка дапамагала зразумець простыя і вечныя ісціны, што знікаюць у мітусні будняў. Творчасць Івана Білібіна з’яўляецца яркім прыкладам увасаблення рускай даўніны. З іменем мастака звязана станаўленне кніжнай графікі як самастойнага віду мастацтва, а яго работы далі магчымасць мастацтвазнаўцам загаварыць пра адметны, абсалютна ўнікальны “білібінскі стыль”, які перадае своеасаблівасць трактоўкі былінных і казачных вобразаў.

Іван Якаўлевіч Білібін (1876–1942) быў шматбаковай асобай, якая спалучала ў сабе мноства талентаў і ўменняў. Ён пакінуў значную спадчыну не толькі ў галіне кніжнай ілюстрацыі, але і ў сцэнаграфіі, тэатральна-дэкарацыйным і манументальным жывапісе, прыкладной і часопіснай графіцы, пейзажным і партрэтным жанры. Работы майстра захапляюць багаццем выдумкі, святочнай узорыстасцю малюнка, усходнімі матывамі, ювелірным аздабленнем дэталяў, бездакорнай цвёрдасцю ліній, за якую мастак атрымаў жартаўлівую мянушку Іван Жалезная Рука.

Сярод прадстаўленых на выстаўцы дакументаў – паэтычныя і маляўнічыя ілюстрацыі І. Білібіна да рускіх народных казак “Царевна-лягушка”, “Перышко Финиста Ясна-Сокола”, “Белая уточка”, “Марья Моревна”; выяўленчыя матэрыялы, прысвечаныя казкам А. Пушкіна “Сказка о рыбаке и рыбке”, “Сказка о царе Салтане”, “Сказка о Золотом Петушке”; графічныя ілюстрацыі да паэмы М. Лермантава “Песня о царе Иване Васильевиче…”; эскізы дэкарацый і касцюмаў да опер рускіх кампазітараў.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра творчасць мастака, у тым ліку альбом “Иван Яковлевич Билибин” Т. Вярыжнікавай (2001). Цэннасць выстаўцы надаюць артыкулы і пісьмы Івана Якаўлевіча, успаміны аб ім сучаснікаў і вучняў.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў – альбомы рэпрадукцый, кнігі, паштоўкі і артыкулы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам