ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Турцыі прэзентавана беларускае выданне, прысвечанае міжнароднай мытнай службе
Выставачны праект “Беларусь і Біблія” атрымаўся грандыёзным!

Семінар у Лідзе, прысвечаны бібліятэкам рэгіёнаў у Год малой радзімы

Семінар у Лідзе, прысвечаны бібліятэкам рэгіёнаў у Год малой радзімы
Іншыя навіны

16 кастрычніка ў Лідскай гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” адбыўся семінар “Бібліятэкі рэгіёнаў у Год малой радзімы: дзейнасць па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках IV Лідскіх епархіяльных Калядных адукацыйных чытанняў.

Арганізатарамі семінара выступілі Лідская епархія Беларускай праваслаўнай царквы і Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы.

Удзел у рабоце семінара прымалі кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Іўеўскай раённай бібліятэкі, Барысаўскай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, прыходскіх бібліятэк Лідскай епархіі, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, святары Беларускай праваслаўнай царквы. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў семінары прыняла ўдзел Вольга Аляксандраўна Рынкевіч, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

Падчас работы семінара ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанні духоўнай асветы і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі праваслаўнага краязнаўства, якое фарміруе ў падрастаючага пакалення цікавасць да духоўнай культуры свайго народа, павагу да яго гістарычнага мінулага, а таксама адказнасць за лёс сваёй Айчыны і імкненне прыносіць карысць роднаму краю.

Адкрыў мерапрыемства сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступілі галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Марыя Чаславаўна Дукі і дырэктар Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Арцём Мікалаевіч Мартынаў.

Вопыт работы цэнтральнай бібліятэкі Лідскай епархіі пры публічнай гарадской бібліятэцы-філіяле № 4 з’яўляецца ў сваім родзе адзіным у рэспубліцы.

Асноўная мэта стварэння епархіяльнай бібліятэкі на базе публічнай – садзейнічанне адраджэнню духоўнай асветы і фарміраванню сістэмы духоўна-маральнага выхавання ў традыцыях праваслаўнай культуры.

Такое супрацоўніцтва значна пашырыла магчымасці бібліятэкі-філіяла № 4 у фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў духоўна-маральнай накіраванасці, а самае галоўнае – у стварэнні сістэмы доступу да іх розных слаёў гарадскога насельніцтва і актывізацыі асветніцкай дзейнасці.

Дзякуючы актыўнай рабоце супрацоўнікаў Лідскай гарадской бібліятэкі-філіяла № 4 па духоўнай асвеце на праваслаўных традыцыях, пры ўсебаковай падтрымцы гэтай дзейнасці сакратара Лідскай епархіі протаіерэя Максіма Цыгеля, па выніках III Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” бібліятэцы было прысуджана першае месца ў намінацыі “Духоўна-маральная асвета дзяцей і моладзі” сярод гарадскіх і раённых бібліятэк.

Акрамя таго, у бібліятэцы вядзецца маніторынг і ўлік звестак па рабоце з праваслаўнай літаратурай публічных бібліятэк ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” і прыходскіх бібліятэк Лідскай епархіі, аказваецца ім метадычная дапамога. Такім чынам, Лідская гарадская бібліятэка-філіял № 4 выконвае вельмі важную функцыю метадычнага цэнтра для бібліятэк горада Ліда і Лідскага раёна, якія працуюць з праваслаўнай літаратурай і адкрываюць сваім чытачам праз кнігу і разнастайныя формы сацыякультурнай дзейнасці свет Праваслаўя.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам