ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар у Лідзе, прысвечаны бібліятэкам рэгіёнаў у Год малой радзімы
Мінск з вышыні птушынага палёту

Выставачны праект “Беларусь і Біблія” атрымаўся грандыёзным!

Выставачны праект “Беларусь і Біблія” атрымаўся грандыёзным!
Іншыя навіны

Міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія” завершана. Выставачны праект быў сапраўды ўнікальны, паспяховы, цікавы і запатрабаваны. За перыяд дзейнасці з 20 верасня да 21 кастрычніка экспазіцыю наведала каля 30 тысяч чалавек!

Унікальны міжнародны выставачны праект “Беларусь і Біблія” быў арганізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Групай даследавання рукапісаў (ЗША).

Упершыню ў Беларусі экспанаваліся рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. Экспазіцыя адлюстроўвала гісторыю Бібліі ад ранніх каштоўных рукапісаў да нашых дзён. На выстаўцы дэманстраваліся рарытэты з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і замежных прыватных збораў. Асноўную частку экспазіцыі складалі арыгінальныя кніжныя помнікі, сярод якіх піктаграфічныя і клінапісныя таблічкі Месапатаміі (3–2 тыс. гадоў да н.э.), папірусныя фрагменты “Іліяды” Гамера (1 ст. н.э.), байкі Эзопа (1 ст. да н.э. – 1 ст. н.э.), сярэдневяковыя манускрыпты на пергаменце, калекцыя разнастайных тораў, першадрукаваныя біблейскія тэксты, кнігі часоў Рэфармацыі, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы, паліглоты і ілюстраваныя Бібліі.

Выстаўка мела вялікую творчую пляцоўку, дзе можна было навучыцца пісаць гусіным пяром у “рукапіснай майстэрні”, пабыць друкаром і самому надрукаваць старонку з Бібліі Францыска Скарыны, паскладваць пазлы, сфатаграфавацца ў фотазоне “Каўчэг Ноя”. Таксама былі арганізаваны асобныя праграмы для дзяцей на пасяджэннях “Клуба кніжных прафесараў” і музейныя заняткі для школьнікаў.

У межах выставачнага праекта адбыліся шматлікія мерапрыемствы (тры міжнародныя круглыя сталы, шэсць лекцый экспертаў, шматлікія экскурсіі ад куратараў выстаўкі, прэзентацыя кнігі і музычнае выступленне).

Навуковая праграма – міжнародныя круглыя сталы і лекцыі экспертаў – была арганізавана сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Міжнародныя навуковыя круглыя сталы:

Лекцыі экспертаў:

Прэзентацыя кнігі:

Музычнае выступленне:

Экскурсіі і заняткі з удзелам куратараў выстаўкі:

У СМІ і сацыяльных сетках надрукавана сотні станоўчых і ўражлівых водгукаў ад выставачнага праекта!


Навіны

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам