ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі III Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі III Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання”

Рашэнне журы і вынікі III Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання” зацверджаны Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк рэспублікі, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню працы бібліятэк па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці сярод дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

Заснавальнік конкурсу – Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату. У якасці суарганізатараў выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу (рэд. 17.03.2016 г.), яго арганізацыю і правядзенне ажыццяўляў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы.

У гэтым годзе актыўны ўдзел у конкурсе прынялі бібліятэкі ўстаноў адукацыі, падведамасныя Міністэрству адукацыі, публічныя бібліятэкі Міністэрства культуры і бібліятэкі Беларускага экзархата.

Удзельнікі прадставілі 91 работу ў чатырох намінацыях:

  • “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”;
  • “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”;
  • “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”;
  • “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”.

Конкурсныя работы ад устаноў адукацыі накіроўваліся ў Навукова-педагагічную бібліятэку Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры – у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, ад царкоўных бібліятэк – у Цэнтральную бібліятэку Беларускага экзархата. У гэтых установах былі арганізаваны ведамасныя этапы конкурсу, па выніках якіх лепшыя з прадстаўленых работ былі накіраваны на суд рэспубліканскага журы.

На рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаліся пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку па рашэнні рэспубліканскага журы 44 бібліятэкі – удзельніцы конкурсу атрымалі прызавыя месцы і адзначаны заахвочваннямі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – асяродак духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў рамках III Беларускіх Калядных чытанняў, якія пройдуць 23–24 лістапада.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія прадставілі свае работы на конкурс, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе садзейнічаць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.

111