ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем усіх жадаючых на публічныя інтэрактыўныя лекцыі пра музыку
Лясныя рэсурсы планеты: ахова і рацыянальнае выкарыстанне

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС

Семінар-трэнінг па рэсурсах ВЧЗ ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС
Іншыя Навіны

18 сакавіка адбыўся семінар-трэнінг “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным забеспячэнні навуковай і вучэбнай дзейнасці”.

Мерапрыемства прайшло ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, дзе спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Руслан Доўгі і Дар’я Столяр пазнаёмілі ўдзельнікаў з рэпертуарам электронных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы, а таксама з іх функцыянальнымі магчымасцямі і алгарытмамі работы з імі.

Прафесарска-выкладчыцкаму складу, магістрантам і работнікам інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ВНУ быў прадстаўлены новы рэсурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”, дзе сабраны спасылкі на найбольш аўтарытэтныя беларусазнаўчыя базы даных і электронныя калекцыі актуальнай і грамадска значнай інфармацыі пра Беларусь.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам