ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Абуджэнне Жанчыны

Рэлігіі свету

Рэлігіі свету
Іншыя навіны

З 15 студзеня па 19 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2 паверх, кальцавы калідор) праходзіць кніжная выстаўка «Рэлігіі свету».


Выстаўка прысвечана рэлігіям – як сусветным, так і нацыянальным вераванням розных народаў і краін, кантынентаў і эпох.

З даўніх часоў чалавек імкнуўся спасцігнуць сэнс жыцця. З гэтага імкнення выраслі рэлігійныя вераванні, заснаваныя на абагаўленні жывёл і сіл прыроды. У некаторых рэлігіях прысутнічае мнагабожжа, паслядоўнікі іншых веравызнанняў шануюць адзінага Бога. Рэлігія нябачнымі ніцямі звязана са многімі бакамі жыцця чалавечага грамадства. Да прыхільнікаў рэлігіі прынята адносіць суполкі людзей, якія прытрымліваюцца адных і тых жа вераванняў і жывуць па асаблівых законах.

Мэта выстаўкі – даць агульны агляд асноўных рэлігійных вучэнняў розных краін і народаў ад зараджэння прымітыўных першапачатковых вераванняў да фарміравання сусветных рэлігій: язычніцтва, хрысціянства, іудаізму, індуізму, будызму, ісламу. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 кніг: даведачныя выданні, якія ўключаюць энцыклапедычныя звесткі пра настаўнікаў веры і падзвіжнікаў, прарокаў і святых, духоўных настаўнікаў і прапаведнікаў; слоўнікі, ілюстраваныя энцыклапедыі; працы вучоных-рэлігіязнаўцаў; кнігі пра самыя выдатныя культавыя помнікі, што ўвайшлі ў скарбніцу сусветнага мастацтва. Адлюстравана таксама канфесійная палітыка ў сучаснай Беларусі.

Выстаўка прызначаецца для шырокага кола наведвальнікаў, для ўсіх, хто цікавіцца рэлігіяй і яе роляй у гісторыі народаў свету, для тых, хто веруе, і людзей, пакуль яшчэ далёкіх ад рэлігіі.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам