ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэлігіі свету
Каляды

Абуджэнне Жанчыны

Абуджэнне Жанчыны
Іншыя навіны

15 студзеня 2009 года ў 18.30 у зале нотных і аўдыёдакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе інфармацыйна-пазнавальная праграма «Абуджэнне Жанчыны», арганізаваная ў межах праекта “Кропка Адліку”.


Госць праграмы Ганна Чупахіна (г. Санкт-Пецярбург), выкладчык культуры інфармацыі, трэнер цэнтра развівальных праграм, аўтар і вядучая курса «Таемства жаночага», раскрые для ўдзельніц мерапрыемства такія тэмы, як:

  • паглыбленне ў прастору пачуццёвасці і адкрытасці;
  • дотык да крыніцы жыццёвых сіл і творчага натхнення;
  • прыцягальнасць і абаяльнасць жаноцкасці.

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 8(029) 7-725-752, 8 (029) 345-09-52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам