ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прарок рускіх авангардыстаў
Рэлігіі свету

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

22 студзеня а 17-й гадзіне пад час адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі ў бібліятэцы адбудзецца літаратурна-творчая вечарына “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.


У праграме вечарыны – сустрэча з лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 года.

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі "За духоўнае адраджэнне" была заснавана больш за дзесяць гадоў таму і з’яўляецца сведчаннем дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вылучыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай вобласці, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, на якой будуць прадстаўлены шматлікія матэрыялы з розных калекцый бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчыя матэрыялы (плакаты, фота, паштоўкі), ноты, перыядычныя і электронныя выданні.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел аўтарскі калектыў дзесяцітомнага выдання «Беларусы» Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі на чале з дырэктарам А.І. Лакоткам, протаіерэй, настаяцель рэлігійнай абшчыны «Прыход храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы» айцец Аляксандр (Шырытон), дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі В.В. Алейнікава, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» В.А. Шніп, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» Н.В. Шаранговіч, дырэктар Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў А.У. Гірэль.

Лаўрэаты спецыяльных прэмій: заслужаны аматарскі калектыў студыі сучаснага бальнага танца «Мара» Мінскага трактарнага завода, народны фальклорны калектыў «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, вакальны ансамбль выкладчыкаў «Элегія» Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў і ансамбль старадаўняй музыкі — парадуюць сваімі творчымі выступленнямі ўсіх прысутных. Госці вечарыны змогуць пазнаёміцца з работамі юных талентаў Беларусі — навучэнцаў Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Падчас сустрэчы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру дзіцячай анкалогіі і гематалогіі будзе падораны камплект кніг.

Уваход цэнтральны.

Тэлефон для даведак: 293-29-80, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам