19 мая Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавала і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Адказнасць за дзеянні ў сацыяльных сетках (каментарыі, падабайкі, рэпосты)”.
З лекцыяй выступіла адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены асноўныя прававыя пытанні аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце: якую інфармацыю нельга распаўсюджваць, каб не мець праблем з законам, як даведацца, што сайт і інфармацыя забароненая, а таксама аб магчымых наступствах за каментарыі, лайкі і іншыя спосабы распаўсюджвання інфармацыі.
У рамках мерапрыемства ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.