ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце
У юбілейны год Якуба Коласа чытаем “Казкі жыцця”
Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

Размова з адвакатам аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце

Размова з адвакатам аб адказнасці ў сацсетках і правільных паводзінах у інтэрнэце
Іншыя мерапрыемствы
19 мая
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыестваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Адказнасць за дзеянні ў сацыяльных сетках (каментарыі, падабайкі, рэпосты)”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Якую інфармацыю нельга распаўсюджваць
  • Хто вырашае, што інфармацыя забаронена
  • Як даведацца, што сайт і інфармацыя забаронена
  • За які каментар, рэпост, лайк могуць пакараць
  • Як можна абскардзіць рашэнне суда

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні пра тое, што можна і чаго нельга рабіць у інтэрнэце, каб не мець праблем з законам, а таксама пра магчымыя наступствы за каментарыі, лайкі і іншыя спосабы распаўсюджвання інфармацыі ў сацсетках адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Віктараўна Мельнічонак.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Галінай Мельнічонак, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам