ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Размова з адвакатам аб адказнасці за дзеянні ў сацыяльных сетках
Падзяка за паспяховае супрацоўніцтва ў лічбавізацыі культурнай спадчыны

Далучайцеся да фестывалю мастацтва “Арт-Мінск” у бібліятэцы

Далучайцеся да фестывалю мастацтва “Арт-Мінск” у бібліятэцы
Іншыя навіны

19 мая ў межах фестывалю мастацтва ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “Арт-Мінск 2022”.

Фестываль мастацтва “Арт-Мінск” – падарунак жыхарам і гасцям сталіцы да 955-годдзя Мінска.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, мастацкі крытык, старшыня секцыі крытыкі і мастацтвазнаўства Беларускага саюза мастакоў Мікалай Паграноўскі, вядучы спецыяліст па выставачнай дзейнасці Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнавец Андрэй Янкоўскі, мастак-жывапісец, пастаянны ўдзельнік фестывалю “Арт-Мінск”, старшы выкладчык факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Козел.

У экспазіцыі – работы, выкананыя ў класічных стылях, але вытрыманыя ў адпаведнасці з моцным і яркім аўтарскім характарам: постмадэрнісцкая гармонія Генадзя Козела, канцэптуальныя партрэты Максіма Бародзіча, абстрактная кампазіцыя Анатоля Лісоўскага. Выразна вобразныя эксперыменты Сафіі Піскун і Дзяніса Барсукова, цікавыя абстрактна-батанічныя фантазіі маладой мастачкі O.ZHE. Незабыўна гучаць этнаграфічныя дэкаратыўныя мелодыі ў жанрах партрэта і нацюрморта Ліліі Нішчык і Аксаны Місан-Быстровай. Надоўга прыцягваюць увагу канцэптуальны, глыбокі твор Андрэя Савіцкага “На падмену”, лагодныя класічныя пейзажы Паўла Масленікава, Юліі Мацура, Уладзіміра Шапавалава і іншыя работы.

Далучыцца да фестывалю “Арт-Мінск” і пазнаёміцца з багаццем тэхнік, жанраў і стыляў у работах таленавітых майстроў можна ў галерэі “Ракурс” да 27 чэрвеня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам