ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Папяровыя цуды”
“Апошнія Каляды на радзіме”

Расказваем пра краязнаўчыя ЭІР, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне

Расказваем пра краязнаўчыя ЭІР, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне
Іншыя навіны

Да 75-годдзя Вялікай Айчыннай вайны віртуальная чытальная зала пачынае серыю навін аб краязнаўчых электронных рэсурсах, прысвечаных вайне.

Інфармацыйны праект “Вайна. Памяць. Пошук” створаны пошукава-даследчым краязнаўчым цэнтрам ЦБС Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, у ім беражліва сабраны дакументальныя сведчанні пра вайну і яе ўдзельнікаў, звязаных з тэрыторыяй раёна.

Ах, ратный труд – опасная работа,
Не всех ведёт счастливая звезда.
Всегда с войны домой приходит кто-то,
А кто-то не приходит никогда.
Ю. Друніна

Тэма Вялікай Айчыннай вайны шчымлівай струной адгукаецца ў душы кожнага жыхара Беларусі. Усё менш застаецца яе непасрэдных удзельнікаў, якія абаранялі і перажылі гэта ліхалецце. У вёсках, раёнах, гарадах ёсць памятныя мясціны, звязаныя з трагічнымі і гераічнымі падзеямі тых часоў. Многія з іх ужо даследаваны і апісаны. Але застаюцца яшчэ безыменныя подзвігі, забытыя імёны і пропускі ў спісах. Праект “Вайна. Памяць. Пошук” і закліканы аднаўляць і вяртаць іх з забыцця, захоўваючы дакументальную памяць пра вайну і перадаючы яе новаму пакаленню.

Інфармацыя ў рэсурсе размеркавана па некалькіх напрамках: спісы тых, хто загінуў, хто вярнуўся з фронту, даныя аб ордэнах і ардэнаносцах, сямейныя гісторыі таго часу пра жыхароў раёна. Са старонак успамінаў, лістоў з фронту, сямейных хронік даўнія падзеі набліжаюцца да нас, даючы магчымасць адчуць той час праз ажыўшую памяць сэрца.

Перайсці на старонкі праекта можна на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з віртуальнай чытальнай залы (“Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ВЧЗ” – “Рэсурсы арганізацый-партнёраў...” – “Магілёўская вобласць”) або з раздзелаў вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” (“Рэсурсы бібліятэк”, “Год малой радзімы”).

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам