ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў бібліятэкі віншуе!
Пісьменнікі – юбіляры 2016

Прэзентацыя серыі кніг

Прэзентацыя серыі кніг
Іншыя Навіны

11 кастрычніка ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя серыі кніг «Паэты планеты». Шэдэўры сусветнай паэзіі цяпер даступныя па-беларуску!


Выдавец Зміцер Колас разам з групай вядомых беларускіх літаратурных перакладчыкаў заснаваў паэтычную серыю кніг “Паэты планеты”.

З друку ўжо выйшлі першыя восем кніг. Сярод іх − творы самай знакамітай паэткі Старажытнай Грэцыі Сапфо, непаўторнага паэта персідскай мовы, аўтара чатырохрадкоўяў Умара Хаяма, яркага прадстаўніка італьянскага Адраджэння Петраркі, “караля французскай паэзіі” Рансара, майстра санетнай формы Шэкспіра, вялікага нямецкага паэта Гётэ, пачынальніка новай паэзіі Рыльке, а таксама чылійскай паэткі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Габрыэлы Містраль.

Падаецца сусветная лірыка розных эпох у найлепшых перакладах прадстаўнікоў некалькіх перакладчыцкіх пакаленняў. У найбліжэйшы час чакаецца выданне паэтычных шэдэўраў Бадлера, Гёльдэрліна, Гейнэ, Апалінэра, Эдгара По, Яна Каханоўскага, Кітса, Катры Валы… Усяго разам мяркуецца выдаць каля 75 кніг серыі.

Усе выданні маюць зручны кішэнны фармат і арыгінальнае афармленне, распрацаванае Марцінам Русецкім. Кнігі паэтычнай серыі адрасуюцца шырокаму колу чытачоў, а найперш настаўнікам і навучэнцам сярэдніх школ, выкладчыкам і студэнтам універсітэтаў.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам