Віншуем з высокай узнагародай першага намесніка дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі А.Е. Далгаполаву.
7 кастрычніка 2016 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў культуры, падчас якога многія работнікі сферы культуры былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі за добрасумленную працу і прафесіяналізм.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў уручыў Алене Ерамееўне Далгаполавай, першаму намесніку дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, нагрудны знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Шчыра віншуем Алену Ерамееўну з ганаровай узнагародай і зычым моцнага здароўя, творчага натхнення, далейшых поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту!