ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – надзея і дом для ўсяго чалавецтва
Калектыў бібліятэкі віншуе!

Сведкі сівой даўніны: замкі, палацы, сядзібы Беларусі

Сведкі сівой даўніны: замкі, палацы, сядзібы Беларусі
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка па 29 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “Сведкі сівой даўніны: замкі, палацы, сядзібы Беларусі”, на якой прадстаўлены архітэктурныя каштоўнасці беларускага краю.


Старажытныя палацы, замкі і сядзібы – частка духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа. Яны займаюць значнае месца сярод гістарычных каштоўнасцей нашай краіны.

На выстаўцы экспануюцца шматлікія выданні, якія раскрываюць працэсы станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры, паказваюць вытокі ваеннага дойлідства, знаёмяць з архітэктурнымі жамчужынамі Беларусі, якія папоўнілі сусветную скарбніцу ЮНЕСКА, а таксама ўзнімаюць пытанні рэстаўрацыі і аднаўлення помнікаў.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі вядомых архітэктараў, краяведаў, пісьменнікаў – А. Федарука, А. Бутэвіча, В. Калніна, Ю. Татарынава, У. Чантурыі.

Патэнцыял замкаў у якасці аб’ектаў культурнага турызму ў Беларусі вялікі. Кожны з замкаў, які сёння функцыянуе, мае ўласную спецыялізацыю. Мірска-нясвіжскія ваколіцы сталі месцам правядзення музычных фестываляў і вечароў, Лідскі замак зарэкамендаваў сябе як своеасаблівы цэнтр рыцарскага руху і месца правядзення святаў сярэдневяковай культуры. У гродзенскім замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Мірскі замак – унікальны помнік беларускай архітэктуры XVI–XX стст. Сусветная камісія ЮНЕСКА ў 2000 г. прызнала яго адным з шэдэўраў архітэктуры, якія аказалі ўплыў на гісторыю. Нясвіжскі замак і яго музейную экспазіцыю можна разглядаць як жывую энцыклапедыю беларускага і еўрапейскага мастацтва і культуры. На экспазіцыйных паліцах – шматлікія альбомы і даведнікі, прысвечаныя архітэктуры Нясвіжскага палацава-замкавага комплексу і Мірскага замка. Зацікавіць чытачоў і выданне Надзеі Высоцкай “Радзивиллы. Несвиж. Замок” (2014) у 3-х кнігах.

Асобны раздзел прысвечаны праблемам аховы і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.

Экспазіцыя змяшчае каля 150 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам