ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
СНД: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў мэтах развіцця
Карупцыя: барацьба без кампрамісаў

Прэзентацыя кнігі “Зарыфа Аліева”

Прэзентацыя кнігі “Зарыфа Аліева”
Іншыя навіны

2 снежня ў галерэі “Лабірынт” ладзілася прэзентацыя мастацка-публіцыстычнай кнігі Гусейнбалы Міраламава “Зарыфа Аліева”, выдадзенай на беларускай мове.


Арганізатары мерапрыемства – Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Кніга пісьменніка, дэпутата парламента Азербайджана Гусейнбалы Міраламава з серыі “Жизнь замечательных людей” прысвечаная вядомаму навуковаму дзеячу, знакамітаму вучонаму, афтальмолагу, акадэміку Зарыфе ханум Аліевай. Расказ пра жыццёвы шлях гэтай выдатнай жанчыны пабудаваны на архіўных матэрыялах, успамінах людзей, якія блізка яе ведалі, і дапоўнены фатаграфіямі, што дапамагаюць паўней раскрыць вобраз гераіні.

У прэзентацыі выдання ўзялі ўдзел пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандыяр Вагабзадэ, першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, аўтар кнігі, дэпутат парламента Азербайджана Гусейнбала Міраламаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня камітэта па сацыяльнай палітыцы парламента Азербайджана, член рабочай групы па азербайджана-беларускіх міжпарламенцкіх сувязях Хады Раджаблі, старшыня ГА “Кангрэс азербайджанскіх абшчын” Натык Багіраў, доктар медыцынскіх навук, афтальмолаг Сяргей Пазняк, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржструктур і СМІ Беларусі.

У рамках мерапрыемства аўтар выдання Гусейнбала Міраламаў перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігу “Зарыфа Аліева” са сваім аўтографам.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам