ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Сабраць” Багдановіча
Прэзентацыя кнігі “Зарыфа Аліева”

СНД: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў мэтах развіцця

СНД: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў мэтах развіцця
Іншыя навіны

З 6 снежня па 3 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “СНД: супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў мэтах развіцця”, прымеркаваная да 20-годдзя ўтварэння СНД.


Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) – гэта рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з’яўляецца супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах паміж шэрагам краін, якія раней уваходзілі ў склад СССР.

СНД была заснавана 8 снежня 1991 года. У гэты дзень кіраўнікамі БССР, РСФСР і Украіны ў Віскулях пад Брэстам (Рэспубліка Беларусь) было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удзельнікі Пагаднення канстатавалі, што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. 21 снежня 1991 года ў Алма-Аце быў падпісаны Пратакол да Пагаднення “Аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў”. У дакуменце было зафіксавана, што 11 дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь, на раўнапраўных пачатках утвараюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Таксама было падпісана Пагадненне “Аб каардынацыйных інстытутах Садружнасці Незалежных Дзяржаў”. Паводле гэтага дакумента, для рашэння пытанняў, звязаных з каардынацыяй дзейнасці дзяржаў Садружнасці ў сферы агульных інтарэсаў, быў створаны найвышэйшы орган Садружнасці – Савет кіраўнікоў дзяржаў, а таксама Савет кіраўнікоў урадаў.

22 студзеня 1993 года ў Мінску быў прыняты асноўны дакумент арганізацыі – Статут Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Паводле Статута, Садружнасць не з’яўляецца дзяржавай і не валодае наднацыянальнымі паўнамоцтвамі. Яна заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, кожны з якіх з’яўляецца самастойным і раўнапраўным суб’ектам міжнароднага права.

Асноўнымі мэтамі арганізацыі з’яўляюцца:

  • ажыццяўленне супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-членамі ў палітычнай, эканамічнай, прававой, культурнай, экалагічнай, гуманітарнай і іншых галінах, супрацоўніцтва ў справе забеспячэння міжнароднага міру і бяспекі, а таксама дасягнення раззбраення;
  • стварэнне агульнай эканамічнай прасторы, забеспячэнне міждзяржаўнай кааперацыі і інтэграцыі ў інтарэсах усебаковага і збалансаванага эканамічнага і сацыяльнага развіцця дзяржаў-членаў;
  • узаемадапамога ў мэтах стварэння мірных умоў жыцця народаў, калектыўнай бяспекі;
  • мірнае вырашэнне спрэчак і канфліктаў паміж краінамі-ўдзельніцамі;
  • садзейнічанне грамадзянам дзяржаў-членаў у свабодных зносінах, кантактах і перамяшчэнні па тэрыторыі краін, якія ўваходзяць у Садружнасць.

Адносіны паміж дзяржавамі – членамі СНД заснаваны на прынцыпах павагі суверэнітэту, самавызначэння і тэрытарыяльнай цэласнасці краін і неўмяшання ў іх знешнюю палітыку і ўнутраныя справы, непарушнасці існуючых меж, непрымянення сілы і вырашэння спрэчак мірнымі сродкамі, а таксама вяршэнства міжнароднага права.

Сёлета СНД адзначае свой 20-гадовы юбілей. За гады існавання Садружнасць даказала дзеяздольнасць і працягвае захоўваць ролю ўнікальнай “пляцоўкі” для ўсебаковага міждзяржаўнага супрацоўніцтва. За 20 гадоў Садружнасць зацвердзілася як унікальная рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя і механізм узаемадзеяння ў рашэнні ключавых пытанняў развіцця дзяржаў, якія ў яе ўваходзяць, уключаючы эканоміку, бяспеку, палітычнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, міграцыю і развіццё кантактаў паміж грамадзянамі дзяржаў – удзельніц Садружнасці.

СНД удасканальвае свой патэнцыял і адкрывае новыя стратэгічныя магчымасці для супрацоўніцтва і ўзаемавыгаднай інтэграцыі. Далейшае развіццё і ўмацаванне Садружнасці адказвае жыццёвым інтарэсам народаў дзяржаў – удзельніц СНД, іх памкненням да міру і росквіту.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • СНД: гісторыя стварэння, асноўныя мэты і задачы.
  • Міжпарламенцкае і палітычнае супрацоўніцтва.
  • Эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва.
  • Супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах.
  • Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы супраць злачыннасці і ўмацавання бяспекі.
  • СНД і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая эканамістам, палітолагам, прававедам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў, супрацоўнікам міжнародных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных і эканамічных дысцыплін, студэнтам і аспірантам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам