ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”
41-шы не змеркне ніколі

Прэзентацыя кнігі “Туристическая мозаика Беларуси”

Прэзентацыя  кнігі “Туристическая мозаика Беларуси”
Іншыя навіны

26 мая ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі “Туристическая мозаика Беларуси”.


Арганізатары мерапрыемства – Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Кніга з’яўляецца вынікам інавацыйнага праекта, выкананага ў 2006–2008 гг. па заказе Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Выданне выйшла ў мінскім выдавецкім доме “Беларуская навука” тыражом у 3 тысячы экзэмпляраў.

Аўтары кнігі прадставілі канцэпцыю развіцця турызму ў Беларусі на аснове 52 лакальных раёнаў комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Выданне з’яўляецца своеасаблівым даведнікам па краіне і ўяўляе каштоўнасць не толькі для работнікаў сферы турызму, але і для простых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй, традыцыйнай культурай, інфармацыяй пра выдатныя мясціны, народныя рамёствы і майстроў народнай творчасці Беларусі.

Адкрыла мерапрыемства першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава. У прэзентацыі ўзялі ўдзел аўтарская калегія выдання “Туристическая мозаика Беларуси” – Аляксандр Лакатко, Вольга Князева, Яўген Марозаў, Вольга Ізотава; старшыня грамадскага наглядальнага камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч; галоўны рэдактар Рэспубліканскага выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Кісялёў.

Аўтар-складальнік і навуковы рэдактар кнігі “Туристическая мозаика Беларуси”, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакатко перадаў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кнігу з аўтографамі аўтарскай калегіі выдання.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам