ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі “Туристическая мозаика Беларуси”
Семінар-нарада па рэсурсах адкрытага доступу

41-шы не змеркне ніколі

41-шы не змеркне ніколі
Іншыя навіны

З 26 мая па 5 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “41-шы не змеркне ніколі”, прысвечаная 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці.


Мінула 70 гадоў з таго дня, калі досвіткам 22 чэрвеня 1941 г. нацысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Пачалася вайна, якая страшнай віхурай пранеслася па лёсах некалькіх пакаленняў савецкіх людзей і пакінула свой непазбыўны след на нашай беларускай зямлі. Для беларусаў, як і іншых народаў былога СССР, гэта Дзень Памяці і Смутку.

Вайна прынесла небывалыя бедствы, пакуты і разбурэнні. На тэрыторыі Беларусі за гады акупацыі фашысты па-зверску забілі каля 2,7 млн грамадзян, каля 380 тыс. вывезлі на катаржныя работы ў Нямеччыну. Было спалена 9,2 тыс. вёсак, з іх 5 295 разам з жыхарамі. Да канца вайны ў развалінах ляжалі ўсе гарады і раённыя цэнтры Беларусі, варварскаму разбурэнню падвергліся практычна ўсё ўстановы навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя.

Пачатковы перыяд вайны быў вельмі трагічны. Цэлы шэраг складанейшых знешніх і ўнутраных палітычных прычын, вераломны характар нападзення Германіі на Савецкі Саюз, значная перавага ворага на галоўных напрамках абумовілі буйныя няўдачы Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

Улетку 1941 года вораг здолеў акупіраваць беларускую зямлю. Аднак першыя дні, тыдні і месяцы лета 1941 г. прадэманстравалі і першыя парасткі будучай Перамогі. Менавіта ў першых баях на беларускай зямлі быў пакладзены пачатак зрыву фашысцкага плана “вокамгненнай вайны”.

Свой годны ўклад у дасягненне нялёгкай Перамогі над ворагам зрабіла брэсцкая зямля. Усяму свету вядомы бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці, якую штурмавала элітная 45-я пяхотная дывізія праціўніка і іншыя часткі пры магутнай падтрымцы авіяцыі і буйнакалібернай артылерыі. Аднак ні бязлітасныя бамбардзіроўкі, ні артылерыйскія абстрэлы, ні бесперапынныя атакі гітлераўцаў, ні голад і смага не зламалі волі абаронцаў крэпасці. Амаль усе ўдзельнікі абароны загінулі, але яны здолелі амаль на месяц скаваць значныя сілы ворага, нанесці яму адчувальныя страты. Крэпасць-герой стала сімвалам масавага подзвігу і гераічнасці нашых воінаў.

70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвячае тэматычную кніжную выстаўку “41-шы не змеркне ніколі”. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 200 кніг, якія адлюстроўваюць падзеі адной з самых кровапралітных войнаў у гісторыі чалавецтва. Асобны раздзел прысвечаны Брэсцкай крэпасці: гэта кнігі пра яе герояў, мастацкія творы, манаграфіі, альбомы, схемы і карты.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам