31 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.
Свае графічныя работы прадставяць мастакі са Швецыі, Польшчы, Эстоніі, Украіны, Беларусі, Кубы, ЗША.
Ганаровым госцем выстаўкі выступіць народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Арлен Кашкурэвіч.
Сёлета ў Мінскую міжнародную выстаўку графікі “Арт-лінія” будзе ўключана рэтрапраграма – калекцыя рэпрадукцыйнай французскай графікі XIX – пач. XX ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстаўка графікі “Арт-лінія” ладзіцца ў галерэях “Ракурс”, “Лабірынт”, “Атрыум” і будзе доўжыцца да ліпеня 2011 г.
Тэлефон для даведак: 293-27-67.
Е-mail: pr@nlb.by