ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прагулка па сталіцы
Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі

Прэзентацыя кнігі пра Брэсцкую крэпасць

Прэзентацыя кнігі пра Брэсцкую крэпасць
Іншыя навіны

19 верасня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі доктара гістарычных навук Лайлы Ахметавай “1941. Брэсцкая крэпасць. Казахстан”.


Галоўная мэта мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь пры садзейнічанні выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, – выразіць павагу і падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да пытанняў патрыятычнага выхавання моладзі. Бо павага да ветэранаў і клопат пра іх – трывалая аснова сувязі пакаленняў.

Лайла Ахметава, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры ЮНЕСКА, міжнароднай журналістыкі і медыя ў грамадстве Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі – апісала ў сваёй працы падзеі прадваенных гадоў і 1941 года ў Брэсцкай крэпасці, а таксама ўдзел у іх казахскіх салдат. Больш за пяцьсот імёнаў казахстанцаў, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць падчас Вялікай Айчыннай вайны, чорным па белым упісаны ва ўнікальную кнігу.

З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў. Ён выказаў словы падзякі аўтару кнігі, падкрэсліўшы асаблівую каштоўнасць праведзенай працы. "Тэма патрыятызму і адзінства народаў у часы Вялікай Айчыннай вайны вельмі важная і актуальная менавіта сёння, калі ў многіх краінах ідзе перапісванне і скажэнне гісторыі той вайны, праз якую прайшлі нашы дзяды. Але ў Казахстане, таксама як і ў Беларусі, стаўленне да Дня Перамогі асабліва трапяткое – нашы краіны вельмі моцна пацярпелі ў гады вайны, дзясяткі тысяч казахстанцаў плячом да пляча з беларусамі ваявалі за агульную Перамогу", – адзначыў спадар пасол.

"Часам на патрыятычных мерапрыемствах адчуваеш сябе як не ў сваёй талерцы, – падзяліўся старшыня праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі «Гонар» Аляксей Васільеў. – Брэсцкая крэпасць – гэта знак мужнасці! А сёння ўсё часцей прыходзіцца чуць такія словы, як «знакавая падзея», «брэнд» і г.д. Важна, каб Памяць не была выпусташана, не губляла сувязь з рэальнымі людзьмі і іх лёсамі. І гэта ключавая задача сёння стаіць перад кожным з нас".

Аўтар кнігі, Лайла Ахметава, у сваім выступленні падзякавала беларускім пошукавікам, якія дапамагалі ў зборы інфармацыі, удакладнялі ў архівах Беларусі, музеі Брэсцкай крэпасці. У знак удзячнасці яна перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі камплект выданняў "1941. Брестская крепость. Казахстан".

Кніга – памяць, кніга – павага, кніга – сімвал. Сімвал агульнай Перамогі, якая стала рэальнасцю дзякуючы намаганням і самаахвяраванню безыменных герояў, якія былі адарваны ад Радзімы і аддалі сваё жыццё за агульны мір на нашай беларускай зямлі. І, здавалася б, далёкія Брэсцкая крэпасць і Казахстан так выразна становяцца побач, калі пачынаеш разумець, што тая бяда-вайна не мела меж, як і гераізм загінуўшых салдат.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам