ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі пра Брэсцкую крэпасць
Часопіс “Бібліятэчны свет” адзначыў сваё 20-годдзе!

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі

Прэзентацыя кнігі пра нацысцкі генацыд у Беларусі
Іншыя навіны

21 верасня ў бібліятэцы пісьменніца Аніка Вальку прадставіць сваю кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» («Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia»).


Кніга выйшла летась у выдавецтве Oxford University Press. Гэта расказ пра страшныя людскія лёсы, даследаванне таго, як першае пакаленне савецкіх яўрэяў выпрабавала на сабе нацыянал-сацыялісцкі генацыд, як тыя, хто перажыў жахлівую трагедыю, успамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце, гэта разважанні пра тое, як важна сёння захаваць памяць пра Другую сусветную вайну і Халакост і перадаць яе будучым пакаленням.

Аўтарка раскажа, як працавала над кнігай, збірала і сістэматызавала велізарны фактычны матэрыял, на працягу многіх гадоў праводзячы інтэрв'ю з тымі, хто выжыў, адкажа на пытанні гасцей сустрэчы.

Аніка Вальку – гісторык, дацэнт універсітэта імя Вашынгтона ў Сент-Луісе (ЗША). Галіна яе навуковых інтарэсаў – гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзентацыя пачнецца а 17-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111