9 снежня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пройдзе прэзентацыя кнігі апошняга канцлера Вялікага Княства Літоўскага Іахіма Літавора Храптовіча “Аб прыродным праве”.
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Выданне “Аб прыродным праве”, падрыхтаванае на трох мовах (літоўскай, польскай і беларускай), убачыла свет дзякуючы літоўскаму выдавецтву “SANTARA”.
Аўтар уводзінаў – польскі гісторык Кшыштаф Трацкі – прадставіць працу Іахіма Храптовіча як сімвалічны тэстамент былога канцлера ВКЛ.
У сваю чаргу Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе выстаўку-прагляд тэматычных выданняў і прадэманструе гасцям матэрыялы медыядыска “Библиотека Хрептовичей”, падрыхтаванага ўстановай у 2009 годзе.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by