ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Францыск Скарына на мовах народаў свету
Прэзентацыя кнігі Іахіма Храптовіча

Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”

Прэзентацыя зборніка “Калекцыянер”
Іншыя навіны

11 cнежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя зборніка “Калекцыянер” Выдавецкага дома “Звязда”.


Выданне змяшчае артыкулы даследчыкаў і калекцыянераў па беларускай нумізматыцы, картаграфіі, баністыцы, філатэліі са старажытных часоў да нашых дзён. Зрабілі гэтую кнігу, багата ілюстраваўшы свае даследаванні, калекцыянеры розных краін – Беларусі, ЗША, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі. Усіх аб'яднала цікавасць да калекцыйных вышукаў у сувязі з гісторыяй Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

У межах прэзентацыі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана кніжная выстаўка-прагляд, на якой прадстаўлены выданні айчынных і замежных аўтараў па такіх напрамках калекцыяніравання, як нумізматыка, баністыка, геральдыка, картаграфія, фалерыстыка і інш.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 7 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам