ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі Іахіма Храптовіча
Лёгкасць гістарычнай зброі

Карупцыя: прычыны, праблемы, процідзеянне

Карупцыя: прычыны, праблемы, процідзеянне
Іншыя навіны

З 8 снежня па 13 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Карупцыя: прычыны, праблемы, процідзеянне”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы супраць карупцыі.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у лістападзе 2003 года (рэзалюцыя № A/RES/58/4) і штогод адзначаецца 9 снежня.

Карупцыя з’яўляецца складанай сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай з’явай, якая ў той або іншай ступені закранае ўсе краіны. Яна разбурае дэмакратычныя інстытуты, запавольвае эканамічнае развіццё і падрывае дзяржаўныя асновы. Карупцыя паражае аснову дэмакратычных інстытутаў праз скажэнне выбарчых працэсаў, скажэнне прынцыпу вяршэнства закона і стварэнне бюракратычных бар’ераў, адзіны сэнс якіх – гэта вымагальніцтва хабараў.

Ушчамляючы неад’емныя правы чалавека, яна таксама абвастрае праблему галечы і ўзмацняе сацыяльную няроўнасць у выніку адцягнення сродкаў, якія маглі б выкарыстоўвацца ў мэтах аховы здароўя, адукацыі і аказання іншых жыццёва неабходных паслуг. Тое, што карупцыя – гэта вялікае зло, не па чутках ведаюць мільёны людзей ва ўсім свеце. Яе прычынамі, гэтак сама як і следствам, з’яўляюцца дзеянні злачынцаў, недзеяздольнасць дзяржаўных інстытутаў і неэфектыўнае кіраванне.

Асноўным міжнародным нарматыўным дакументам па пытаннях прадухілення карупцыі і барацьбе з ёю з’яўляецца Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць карупцыі, адкрытая для падпісання ў кастрычніку 2003 года, якая ўступіла ў сілу ў снежні 2005 года. На сённяшні дзень Канвенцыю падпісалі 140 дзяржаў і ратыфікавалі 80.

Гэты міжнародны дагавор прадугледжвае меры па папярэджанні карупцыі, пакаранні вінаватых, а таксама механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з ёю. Ён абавязвае дзяржавы-члены праводзіць палітыку процідзеяння карупцыі, адобрыць адпаведныя законы і заснаваць спецыяльныя органы для барацьбы з гэтай з’явай. У адпаведнасці з Канвенцыяй дзяржавы павінны дабівацца таго, каб іх службовыя асобы былі непадкупнымі, сумленнымі і адказнымі. За арыенцір прапаноўваецца ўзяць Міжнародны кодэкс паводзін дзяржаўных службовых асоб, адобраны Генеральнай Асамблей ААН яшчэ ў 1996 годзе. Канвенцыя абавязвае краіны папярэджваць і перарываць трансмежныя пераводы незаконна набытых актываў і ўмацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва ў справе іх вяртання.

Падтрымліваючы і развіваючы ініцыятывы па барацьбе з карупцыяй на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, Рэспубліка Беларусь адной з першых дзяржаў-удзельніц ратыфікавала Канвенцыю ААН супраць карупцыі. Акрамя гэтай канвенцыі, ратыфікаваны і няўхільна выконваюцца такія асноўныя міжнародныя акты, як Канвенцыя Савета Еўропы аб крымінальнай адказнасці за карупцыю, Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, Канвенцыя аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю.

Бескампрамісная і рашучая барацьба з карупцыяй з’яўляецца цэнтральным звяном унутранай палітыкі нашай дзяржавы. Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, прыняты 20 ліпеня 2006 года.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Паняцце, формы і віды карупцыі. Уплыў карупцыі на развіццё грамадства.
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй.
  • Асноўныя метады і напрамкі барацьбы з карупцыяй і яе асобнымі праявамі.
  • Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавай работнікам органаў дзяржаўнай улады і кіравання, супрацоўнікам праваахоўных органаў, пракурорам, суддзям, а таксама выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам