ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нобелеўская прэмія для Беларусі: спачатку было Слова
Сэрца зямлі маёй

Прэзентацыя кнігі Генадзя Давыдзькі

Прэзентацыя кнігі Генадзя Давыдзькі
Іншыя Навіны

7 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі Генадзя Давыдзькі “Лов слов: стихи, миниатюры, фразы”.


Кніга пабачыла свет у 2015 годзе. Вершы, мініяцюры, проста фразы, калісьці напісаныя, цяпер сабраныя ў кнігу “Лов слов”. Гэта трапяткая паэтычная лірыка, кранальныя, а часам вострыя мініяцюры, глыбокае веданне жыцця і смелы, знаходлівы гумар – у гэтым увесь аўтар.

Ілюстрацыі да выдання падрыхтаваны беларускай мастачкай Марынай Эльяшэвіч.

Моцна, арыгінальна, таленавіта і пазнавальна – менавіта так ацэньваюць кнігу ў беларускай культурнай супольнасці.

Падчас прэзентацыі ў адрас Генадзя Давыдзькі прагучалі цёплыя словы і віншаванні ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага.

На прэзентацыі кнігі “Лов слов” госці пазнаёміліся з некаторымі вершамі і мініяцюрамі ў выкананні самога аўтара, а таксама студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выданне Генадзя Давыдзькі стала сапраўднай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам