25 жніўня а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя кніг серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” выдавецтва “Чатыры чвэрці”.
Госці мерапрыемства пазнаёмяцца з чатырма новымі выданнямі гэтай серыі. Першая – кніга “Побег на край дождя” вядомага беларускага пісьменніка і паэта Алеся Бадака.
Выданне Яўгена Хвалея “Серабрыстыя таполі” прысвечана 215-годдзю беларускага мастака XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча.
Празаік, перакладчык, публіцыст, крытык Міхась Сліва выносіць на суд чытачоў кнігу прозы “На дняпроўскім лузе”, у склад якой увайшлі апавяданні, навелы, гумарэскі, мініяцюры, літаратурна-крытычныя артыкулы.
Тонкая інтымная лірыка, вобразнасць і назіральнасць, глыбокае веданне побыту вяскоўцаў – усё гэта не пакіне абыякавымі прыхільнікаў сапраўднай паэзіі, якія пазнаёмяцца з новай кнігай Змітрака Марозава “Мне Богам дадзена Радзіма”.
У рамках мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстаўка-прагляд, на якой прадстаўлены выданні серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80; 293 27 56.